Родная мова ў дзеянні: тэатральная пастаноўка ў Шклоўскай школе-інтэрнаце

У рамках Тыдня роднай мовы ў Шклоўскай спецыяльная школе-інтэрнаце вучні 7 класа падрыхтавалі для сваіх сяброў і настаўнікаў тэатралізаваную пастаноўку беларускай народнай казкі «Залаты птах».
Гэта было не проста чытанне твора, а сапраўднае свята слова!
Родная мова гучала прыгожа і мілагучна.
Жарты і гумар не давалі сумаваць ні хвіліны.
Смех і цудоўны настрой сталі галоўнымі спадарожнікамі мерапрыемства.
Любіце родную мову, чытайце казкі і захоўвайце нашы традыцыі!


