У Гарадзішчанскай школе адбылося мерапрыемства да Дня роднай мовы

У Гарадзішчанскай школе адбылося мерапрыемства да Дня роднай мовы

Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ж у кожнага чалавека ёсць толькі адна родная  мова. Менавіта гэту мову ён упершыню пачуў ад сваіх бацькоў і палюбіў назаўсёды. І вельмі  дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе. 

21 лютага лічыцца Днём роднай мовы. У фармаце гэтай даты ў нашай школе прайшла гульня – конкурс “Пагуляем у роднае слова.” У гульні прымалі ўдзел вучні 5-9  класаў. Правяла  гэта мерапрыемства настаўніца беларускай мовы і літаратуры Святлана Віктараўна Шылава. Каманды “Васілёчкі “ і ” Званочкі”  ацэньвала журы, у склад якога ўваходзіла і я.

Заданні гульні – конкурса былі падабраны цікавыя і пазнавальныя. Трэба было адгадаць загадкі, вызначыць значэнне фразеалагізмаў па малюнках, а потым  з дапамогай жэстаў раскрыць іх сэнс, перакласці словы з рускай мовы на беларускую.

Гледачам таксама не было сумна. Яны падтрымлівалі ўдзельнікаў гульні і самі актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах. У час мерапрыемства ўспомнілі беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, а таксама іх творы. У выніку перамагла каманда “Васілёчкі”.                                                                               
Усім прысутным вельмі спадабалася мерапрыемства. Я лічу , што яно прынесла ўсім прысутным шмат карысці і прыемных хвілін. 

Дар’я ЯЎСЕЕВА, вучаніца 10 класа ДУА “Гарадзішчанская сярэдняя школа Шклоўскага  раёна”

Последние новости

Урожай-2025

В Шкловском районе определены первые тысячники на уборке урожая

3 августа 2025
Читать новость
Общество

4 августа в Шклове будет отсутствовать водоснабжение

3 августа 2025
Читать новость
Досуг

Знаете ли вы, как очень быстро размножить черноплодную рябину?

3 августа 2025
Читать новость
Лица Победы

Лица Победы. Евгений Сапонкевич

3 августа 2025
Читать новость
Отвечает участковый

Отвечает участковый: если должник не платит алименты

3 августа 2025
Читать новость
Школьные горизонты

Дружные, активные, творческие: рассказываем про выпускников средней школы №4

3 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем