У гімназіі адбылося раённае пасяджэнне настаўнікаў першых класаў пад дэвізам «Быць здаровым здорава!»

Сучаснае жыццё паказвае напрамкі выхавання і адукацыі самых маленькіх шасцігадовых навучэнцаў. Медыка-сацыяльны аналіз стану здароўя вучняў першых класаў сведчыць аб яго негатыўных змяненнях. Як дабіцца таго, каб кожны вучань сапраўды стаў актыўным удзельнікам фарміравання найлепшага стану свайго здароўя? Гэтае пытанне задаюць сабе настаўнікі, якія жадаюць не проста вучыць, а даваць добрыя веды сваім маленькім навучэнцам, бо добрая вучоба – сінонім добрага здароўя. 

Так, напрыканцы лістапада ў ДУА «Гімназія г.Шклова» адбылося раённае пасяджэнне настаўнікаў першых класаў пад дэвізам «Быць здаровым здорава!». На ім разглядаліся як тэарэтычныя, так і практычныя аспекты рэалізацыі здароўезберажэння навучэнцаў.

Сукупнасць педагагічных, псіхалагічных, санітарна-гігіенічных мераў, накіраваных на аптымізацыю адукацыйнага працэсу, ахову і аздараўленне навакольнага адукацыйнага асяроддзя, стварэнне ўмоў для зберажэння і ўмацавання здароўя дзяцей малодшага школьнага ўзросту – вось не поўны пералік пытанняў, якія разгледзілі настаўнікі. А таксама іх выступленне сканцатравала погляд калег на практычны аспект рэалізацыі здароўезберажэння вучняў, які прадугледжвае комплекс прафілактычных мерапрыемстваў на ўсіх этапах навучання вучняў першых класаў.

Пасяджэнне настаўнікаў пачалося з выступлення самых маленькіх вучняў, якія пад кіраўніцтвам сваіх класных кіраўнікоў вывучылі і паказалі перакладзеную на новы лад казку «Рэпка» на тэму здаровага ладу жыцця. У вершаванай і гумарыстычай формах дзеці паднялі актуальныя пытанні, якія пачынаюць праяўляцца ў некаторых навучэнцаў у такім маленькім узросце. Гэта і маладзеючыя хваробы артрыту, скаліёзу, захворванні страўніка, зроку і г.д. Усе прысутныя на пасяджэнні настаўнікі з задавальненнем назіралі за выступленнем юных артыстаў і атрымалі пазітыўны зарад натхнення на далейшую дзейнасць. 

Далей на метадычным аб’яднанні былі разгледжаны тэарэтычныя пытанні, дакументы і яскравыя прэзентацыі з вопыту работы педагогаў, якія ўжо не адзін год прымяняюць у сваёй практыцы здароўезберагальныя тэхналогіі. Яшчэ адной крыніцай натхнення настаўнікаў стаў майстар-клас на тэму здароўязберажэння першакласнікаў, на якім усе педагогі актыўна ўдзельнічалі ў прапанаваных формах дзейнасці – з захапленнем працавалі ў групах, удзельнічалі ў інтэрактыўных гульнях, складалі бурымэ і сінквейны, рабілі рэкламу здаровага ладу жыцця і іншае. 

Вялікую карысць прынесла раённаму метадычнаму аб’яднанню прысутнасць метадыста абласнога інстытута развіцця адукацыі Іі Атрошанка і метадыста раённага вучэбна-метадычнага кабінета Ліліі Савіцкай. Вопытныя метадысты растлумачылі некаторыя спрэчныя і складаныя моманты, якія ўзнікаюць у педагогаў падчас работы, а таксама адказалі на ўсе ўзнікшыя ў прысутных пытанні. 

Закончылася мерапрыемства наведваннем музея гімназіі. Настаўнікі пазнаёміліся з гістарычнымі экспанатамі, аставілі падзяку ў кнізе водгукаў. 

Марыя ГЛЕБАВА,
настаўніца пачатковых классаў
ДУА «Гімназія г.Шклова».

Последние новости

Лица Победы

Лица Победы. Василий Брикин

8 июня 2025
Читать новость
Здоровье

Кариес повышает риск преждевременных родов – белорусский врач

8 июня 2025
Читать новость
В мире

В Канаде пришлось остановить завод Airbus из-за енотов

8 июня 2025
Читать новость
Калейдоскоп

Спрячьте картофель от колорадского жука — эффективное средство для защиты урожая

8 июня 2025
Читать новость
Из жизни села

Сельское хозяйство – дело всей его жизни

8 июня 2025
Читать новость
Человек и закон

На контроле – вовлечение в оборот неиспользуемого имущества

8 июня 2025
Читать новость