Дзень беларускага пісьменства адбудзецца ў Шчучыне

Дзень беларускага пісьменства адбудзецца ў Шчучыне
Літаратурная старонка гісторыі Шчучынскага раёна ў першую чаргу звязана з творчасцю Цёткі. Алаіза Пашкевіч, вядомая паэтэса, сястра міласэрнасці, актрыса і педагог нарадзілася ў гэтых месцах. Яе «Першае чытанне для дзетак беларусаў» – адзін з першых буквароў на беларускай мове. 
У гэтым годзе новым мерапрыемствам Дня беларускага пісьменства стане сустрэча пісьменнікаў з жыхарамі горада. На свяце літаратуры і літаратараў у Шчучыне Саюз пісьменнікаў не толькі па традыцыі падорыць кнігі юным чытачам, але і стане арганізатарам футбольнага спаборніцтва на прыз Саюза пісьменнікаў.
Як паведаміла міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч, у Шчучыне да Дня беларускага пісьменства адкрыюць першую кнігарню-кавярню. ААТ "Белкніга" павінна адкрыць новы аб’ект у раённым цэнтры да 1 верасня. Крама стане сапраўдным падарункам жыхарам раёна да свята. У ім будзе шырока прадстаўлена кніжная прадукцыя ў першую чаргу айчынных аўтараў і выдавецтваў. Акрамя таго, Дзень пісьменства ў Шчучыне паслужыў нагодай для адкрыцця ў раённым цэнтры гандлёвага павільёна "Белсаюздруку". З’яўленне двух новых аб’ектаў, звязаных з кнігай і друкам, з’яўляецца знакавым. Шчучын як раённы цэнтр павінен пакласці пачатак адкрыццю падобных аб’ектаў і ў іншых гарадах.
Да свята беларускага пісьменства ў Шчучыне абнавяцца таксама мясцовая бібліятэка, Дом культуры, палац князёў Друцкіх-Любецкіх, які запоўніцца фота- і літаратурнымі экспазіцыямі. Яшчэ адным кніжным праектам стане прэзентацыя факсімільных выданняў Францыска Скарыны і перадача іх раённай бібліятэцы Шчучына.
Святкаванне Дня беларускага пісьменства адбудзецца ў Шчучыне 6 верасня. Галоўнымі яго тэмамі стануць Год моладзі, 70-годдзе Перамогі і 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, якое будзе адзначацца ў 2017 годзе.
Падрыхтавала Алена РАВЯКА.

Последние новости

101 информирует

Сельский сход с участием работников Шкловского РОЧС состоялся в деревне Никитиничи

14 мая 2026
Читать новость
Общество

Бесплатные консультации 15 мая проведут профсоюзы Могилевской области

14 мая 2026
Читать новость
Общество

В Минздраве рассказали о порядке выдачи договоров на целевую подготовку в медицинские вузы 

14 мая 2026
Читать новость
Общество

Католики празднуют Вознесение Господне

14 мая 2026
Читать новость
Досуг

Какого цвета пленку лучше выбрать для огорода

13 мая 2026
Читать новость
Человек и закон

Белорусам напомнили о штрафах за фотосессии в рапсовых полях

13 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем