Віктар Майсеенка ўручную стварае прыгожыя і якасныя драўляныя лыжкі
Рэчы, зробленыя сваімі рукамі, нясуць часцінку душы стваральніка і цеплыню яго рук. Асабліва калі яны становяцца ўвасабленнем хатняга ачага і далучаюць да гісторыі нашага народа. Такімі можна назваць драўляныя лыжкі, стварэннем якіх пару гадоў таму захапіўся жыхар нашага раёна Віктар Майсеенка.