Прафілактыка грыпу і вострых рэспіраторных інфекцый

Прафілактыка грыпу і вострых рэспіраторных інфекцый
Штогод у Беларусі на грып і іншыя рэспіраторныя захворванні хварэе кожны трэці жыхар краіны. У цяперашні час адзначаецца нізкі ўзровень захворвання, у Беларусі рэгіструюцца спарадычныя выпадкі грыпу А.  
Запаленне слізістых, пяршэнне або болі ў горле, асабліва пры глытанні, насмарк, кашаль, чханне, павышэнне тэмпературы – такія асноўныя прыкметы інфекцыйнага рэспіраторнага захворвання. Найбольш цяжка захворванне працякае ў дзяцей да года, асоб старэйшых за 65 гадоў, цяжарных жанчын, пацыентаў з хранічнымі захворваннямі сардэчна-сасудзістай і дыхальнай сістэм, з імунадэфіцытным станам, з неадэкватна кантраляваным цукровым дыябетам і іншай цяжкай спадарожнай паталогіяй, у якіх часцей за ўсё ўзнікаюць ўскладненні: пнеўманія, гаймарыт, атыт і іншыя. 
У папярэднім годзе амаль палова насельніцтва раёна атрымала прышчэпку супраць грыпу, што значна зніжае рызыку захворвання і ўскладненняў. Акрамя гэтага, вельмі важна выконваць меры і правілы паводзін, асабліва не прышчэпленым: рэгулярна праветрываць жылыя і працоўныя памяшканні, часцей здзяйсняць прагулкі на свежым паветры, харчавацца правільна, пазбягаць блізкага кантакту з хворымі людзьмі, пазбягаць шматлюдных месцаў, выконваць правілы асабістай гігіены. Дома захварэўшага члена сям’і неабходна ізаляваць ў асобны пакой, рэгулярна праветрываць кватэру і штодня праводзіць вільготную ўборку, важна абмежаваць візіты сваякоў і сяброў. Хворыя на грып патрабуюць пільнага назірання з боку медыцынскага работніка, а позняя шпіталізацыя прыводзіць да ўскладненняў, часам, са смяротным зыходам. 
Своечасовы зварот да ўрача – залог поспеху лячэння грыпу і іншых рэспіраторных інфекцый.
Людміла МІРОНЧЫК,  
урач-эпідэміёлаг Шклоўскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

Последние новости

Общество

В Могилевской области проводится месячник безопасного труда на объектах ЖКХ

7 ноября 2025
Читать новость
Общество

В Шкловском районном музее учащимся рассказывают про Великую Октябрьскую революцию

7 ноября 2025
Читать новость
Общество

Кто может получить кресло-коляску бесплатно, рассказали в Минтруда

7 ноября 2025
Читать новость
Без рубрики

БелАЭС празднует первый юбилей – как атомная энергетика изменила экономику Беларуси?

7 ноября 2025
Читать новость
Это наша с тобой биография

Эпоха Октября на Шкловщине: лица, события, память

7 ноября 2025
Читать новость
Без рубрики

Поздравление руководства Шкловского района с Днем Октябрьской революции

7 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем